Заскочыла мне сэрца хуткай птушкай
Вакол i паўз яго лятала-чаравала;
Усё, што я лiчыў лягiчным, слушным,
Перакулiла дагары, i ўсё ёй мала!
Ледзь ачуняў – сьмяецца бесклапотна.
I вось – прапала, птушкай скокнуўшы за дзьверы.
А мне – чамусь самотна дый маркотна,
I ў штосьцi хочацца душы паверыць.
Не разумею я: было ўсё як заўсёды,
Ды моўчкi паглядзела ў твар i знiкла.
Я захлынаюся цяпер сваёй свабодай.
I сталася халодна мне. I – звыкла.
Свидетельство о публикации №107030601796