Пошта
Аніводнага ліста.
Лепшы сябра зноў у Берліне,
Ды не піша нічарта!
Быццам разам усе забылісь
На мяне ды на сябе.
Вокны, дзверы зачынілісь –
Я застаўся ў журбе.
Сябра-паштальён мне носіць
…Камунальныя квіткі.
А як глянеш колькі просяць –
Прадасі свае парткі!
За ваду і за адходы,
Што збіраюць у тыдзень раз.
І за радыё свабоды,
За сарцір, рамонт і газ.
У чарзе стаіш на пошце
Не паштоўкі адпраўляць,
А плаціць па поўным кошце
І рахунку… Тваю маць!…
18.06.2005г.
Свидетельство о публикации №107030200178