Што сапрауднага у сне

Штось падрОбнае ва мне.
У люстЭрка глЯнуць прЫкра.
Як падмАн улАсны вЫкрыць?
ХІба тОлькі ува сне.

НесапрАўдны зрок і слых.
Зман ружОвай пОўні вАбіць.
Змрок крадзЕцца, мрОі крАдуць.
Як схавАць іх ад чужЫх?

ЦЁмна.У маІм акнЕ
Клуб скрывЕлых успамІнаў.
Божа,што за мешанІна
ГЭтай нОччу снІцца мне?

ЦЁтка --чОрны балахОн.
Хоць яЕ я не гукАю,
З вОстраю касОй блукАе
Зноў за мнОю уздагОн.

Яна дОрыць рУжы мне.
Я амОвіцца спрабУю.
УцякАю,ног не чую.
Яна дорыць ружы мне.

ГОрлам хмАры ў спрОбе дзмуць
На трыбУне па-над плЯцам
НЕхта хОча аб'яднАцца
З кім-нібУдзь у што-нібУдзь.

МАбыць я не дыпламАт,
І з прамОуцай размінУўся.
СцЯгам прАгнучых аншлюсу
З языкА расЕйскі мат.

Як спынІць пачУццяў бруд?
Як прачнУцца?НевядОма.
І падвАл светабудОвы
Мне ізнОў,што рОдны кут.

ГЭта нЕйкі дрЭнны сон.
Калі я з'яўлЮся ў кАдры,
ПрыгажУня скАжа рАптам,
Што прайшлО між нАмі ўсЁ.

Марай мЕньш яшчЭ аднОй.
А хібА было што-нЕбудзь?
ПрОста мне прыЕмна вЕрыць,
Што я быў цІкАвы ёй.

Быў жа ўчОра лЕпшы сон!
Я у ім ляцЕў,як птУшка,
І рукАмі хмАры гУшкаў.
Пэўна,скОнчыўся сезОн.

А прачнУцца--дзе той плён?
СУмна,хОладна і цьмЯна.
Я ў палОне мрой і змАна.
ВЕдаў гОршы я палОн.

АфіцЭрша ФээСБЭ.
Я пазнАю Ейны прОфіль.
На пагОнах дзЕсяць крОпель,
На дварЭ халОдны снег.

ВОбраз рЫфму запалІў.
РЭжуць вЕршы слЫх ,як прОмні.
РАніцай,шкАда,не ўспомню,
Што за вЕршы там былі.

РазявАк густЫ набор.
ТАнны адвакАт--пачУцце.
Шанс такІ ніЯк не ўпУсціць
РОзум--злОсны пракурОр.

АргументАцыя бакОў.
ПадсУдны твар схавАў ад кАмер.
СуддзЯ--астЫлы сЭрца кАмень--
ЦытУе вЫгадны закОн.

ІлЮзія вяснОвых дзЁн.
ДачАсны пОшук цеплынІ забЫтай.
КахАнне ажылО нібЫта,
Але ж вядОма--гЭта сон.

ІлЮзія ружОвых мрой--
БлакІтных мар,што клІкаюць у нЕба.
І пад нагАмі хІстаецца глЕба,
РазлУку прадчувАючы са мной.

А я шукАю небакрАй.
ПадсвядОма,удалЕчы.
ІмавЕрная сустрЭча
Зноў адбУдзецца няхАй!

Я карабЕль,няздОльны плыць.
МянЕ павЕрхня не трымАе.
КрывІ счарнЕлай плынь сляпАя
МянЕ імкнЕцца патапІць.

Сам ад сябЕ хачУ схавАць
БязмЭтавасць і бессэнсОўнасць.
ЗабАўна час назАд адсОўгаць,
І рэчаІснасць абвяргАць.

І калі вЕрыш у падмАн,
То як падмАн улАсны вЫкрыць?
Хай мой сон агідна-прЫкры.
Больш праўдзІвага нямА.


Рецензии