Я малюю

 Я МАЛЮЮ

Я малюю словам Сонца
Над самотнаю Зямлёю.
У зіхоткай абалонцы
Я малюю словам Сонца.
Промні радасці бясконца
Дорыць нам яно з табою –
Я малюю словам Сонца
Над самотнаю Зямлёю.

Я малюю гукам рэчку,
Каб глядзецца, бы ў люстэрка.
Хвалі неба, соснаў свечкі –
Я малюю гукам рэчку,
Каб у бездані сінечнай
Бачыць зорачак пацеркі
Я малюю гукам рэчку
І гляджуся, бы ў люстэрка.

Я малюю спевам шчасце
Для ўсяго-ўсяго сусвету!
З родных словаў здолеў скласці
І малюю спевам шчасце!
Людзям сэрцы будзе лашчыць
Светлы мой малюнак гэты!
Я малюю спевам шчасце
Для ўсяго-ўсяго сусвету!
 20.04.2006г.


Рецензии