Адвечныя пытаннi
Як добра – разважанні на канапе:
Дзе лепей на сусветнай мапе
Згубіць жыццё, згубіцца ў жыцці?!
Купіць спакой, купіцца на спакой?..
За грошы ўвесь сусвет прыдбаць у куфар,
Лавіць нірвану, ды не весці вухам.
Купіць спакой, купіцца на спакой?..
Ахвярай стаць, ахвяру скарыстаць? –
Пакарыстацца шматразовым гвалтам? –
Калісьці не было саромна малпам
Ахвярай стаць, ахвяру скарыстаць.
Забраць гару, забрацца на гару
І ўсім крычаць старую мудрасць зверху,
Пакінуўшы без справы Магамета,
Забраць гару, забрацца на гару.
Быць слуханым і, урэшце, быць пачутым –
Ці шмат атрэбна страннаму месіі?
Як ветрыку – аратару стыхіі –
Быць слуханым і, урэшце, быць пачутым.
І зразумець, і зразумелым быць
Паміж сяброў і абыякавых зявакаў,
Знайсці адказаы між магічных знакаў
І зразумець, і зразумелым быць.
Знайсці сябе, знайсціся ў сябе…
Адказы на ўсе сусветныя пытанні
І ўрэшце – урэшце скончыць разважанні:
Знайсці сябе, знайсціся ў сябе.
2.10.2005г.
Свидетельство о публикации №107022602515
Константин Постоянный 12.03.2007 15:58 Заявить о нарушении