Чужанiца

(спеў)

Аксамітным дотыкам
Вецер кліча мяне ў далі.
На астравы,
На якіх, магчыма, і ты бываў.
На землі,
Дзе, можа, стаіць твой дом,
Да людзей,
Якія маглі ведаць цябе,
Чужаніца…

Калі-небудзь я буду там,
Калі-небудзь дакрануся і я рукой
Да зямлі, на якой ты жывеш.

А пакуль…
Я ўспамінаю цябе.
Я ўспамінаю цябе.
Я ўспамінаю цябе.


Неба глыбокімі вачыма
Зазірае ў самую душу.
Дапытваецца: ці помню я.
Неба ведае твой позірк,
Які кранае і зачапляе яго сэрца.
Неба працягвае руку:
Хадзем, я правяду да яго,
Да твайго чужаніцы.

Калі-небудзь у мяне вырастуць крылы,
Калі-небудзь я палячу да неба,
Каб там адчуваць твой позірк, які кранае душу.

А пакуль…
Я ўспамінаю цябе.
Я ўспамінаю цябе.
Я ўспамінаю цябе.

Зямля, помнячы твае сляды,
Кліча мяне ў дарогу.
Кліча туды,
Дзе няма снягоў,
Кліча туды,
Дзе чарговы дождж,
Размывае шляхі,
Па якіх я іду да цябе…

Калі-небудзь я стану лёгкай,
Калі-небудзь ты станеш блізкім…
Калі-небудзь…
Я дайду да цябе,
Чужаніца…

Сонца песціць мае плечы і твар.
Сонца ласкава пазірае на мяне,
Чакаючы пытанняў,
На якія ведае адказ.
Гэта сонца ласкае й цябе,
Гэта сонца таксама любіць
Твае вочы колеру самога жыцця.

Калі-небудзь я стану такой, як ты.
Калі-небудзь ты будзеш шукаць мяне.
І пытаць у ветру, неба, зямлі, сонца,
Дзе я?
І, можа, буду ўжо далёка,
І, можа, мяне ўжо зусім не будзе.
Але гэта потым…


А пакуль…
Я ўспамінаю цябе….


Рецензии
Вітаю Вас, Джэма!

Які блізкі верш, дакрануў да глыбіні душы, захапіў! Дзякуй Вам за цудоўныя радкі.

З цяплом і павагай, Ірынка (*____*)

Кабанова Ирина Евгеньевна   25.04.2008 18:09     Заявить о нарушении
Дзякуй, Ірына.
Я шчыра радая, што Вам спадабалася :)
Асабліва прыемна бачыць камэнтары на роднай мове.
Жыве Беларусь! ;)

Джэма   26.04.2008 21:16   Заявить о нарушении