Ён любiу
Ён любіў раннюю восень.
Ён любіў размаўляць з ветрам.
Глядзець у нябесную сінь.
Аддавацца сваім марам.
Ён любіў начны горад.
Спяшаўся збегчы туды ноччу.
Ён быў цяжкахворы.
Ён быў адзінай роспаччу.
Ён любіў апошнія кветкі.
Ён любіў дзіцячыя казкі.
Нашы спатканні былі рэдкія.
Мы былі дзвюма часткамі
Аднаго свету.
Ён пісаў вершы.
Ён быў з лёсам паэта.
І быў не першым.
Я прысвячала яму паэмы
Пра сэрцы распятых.
Ён плакаў і складаў тэарэмы
Выратавання праклятых.
Ён быў добры.
Ён верыў у лепшае.
А старыя торбы
Не маглі нацешыцца.
Вар’ятам клікалі.
А самі былі не вартыя
Мезенца на руцэ
Аплаканага
Нябёсамі…
______
Ён знік раптоўна.
Напэўна, з хмарамі.
І, безумоўна,
Са сваімі марамі.
Пра лепшы лёс
Свету.
Пра лепшую долю
Паэта.
Пра лепшы думкі
Чалавека.
Божа, злітуйся…
Свидетельство о публикации №107021502191
Я у захваті!!!
Ингвар Олафсон 27.08.2007 18:10 Заявить о нарушении