Пошукi N

Разгорнутая цішыня. Ноч. Людзі спалі.
А я шукала твой след, я цябе шукала.

Па вуліцах, па маставых, невядомых дарогах
Я бегла, паўзла праз пакуты: я цябе шукала.

Бы прывід, праз муры прасочвалася, не дыхала,
Не плакала, не крычала, я цябе шукала.

Дамы з адбіткам галечы, дамы ўбогія,
Шлях загароджвалі, след хавалі. Я цябе шукала.

А хтосьці казаў: пакінь, няшчасная, не табе знайсці,
Не табе выратаваць. А мне ўсё адно: я цябе шукала.

Цемра пагрозліва мне ківала: сыдзі з дарогі,
Не шукай няшчасця. А я не збочыла: я цябе шукала.

З-за халмоў мёртвы Сцікс свае хвалі скоўваў,
На мяне паглядаў, да сябе клікаў. Я цябе шукала.

Харон пытаў, Харон дапытваўся: каго шукаю
У змярцвелым краі. Каго? Я цябе шукала.

Сонца, вецер у дапамогу клікала. Сокалы ў небе шукалі
Звяры ў пушчах шукалі. Рыбы—у рэках. Я цябе шукала.

Родны горад пакінуўшы, па невядомых мясцінах,
Балотах, тванях, у самай глушы. Я цябе шукала.

Ногі, рукі ў ранах крывавых. Снягамі дыхала,
Праз лёд дыхала…Я цябе шукала.

Пыталі мяне. Хто ты? Які ты? А я не ведала
Знайшла б—пазнала б. Я цябе шукала.


Рецензии