Спатканне з Радзiмай
Прырода абуджаецца ад сну.
I сонейка i ветрык карагодзяць,
Шчыруюць пад мелодыю адну.
Журавы вяртаюцца да дому
Колькi странаў бачылi яны,
Але ж там застацца анiкому
Не параяць птушкi без маны.
Колькi раз углядаючыся у неба
Бачу клiн прыгожых журавоў.
А пад iмi ажывала Глеба
У промнях сонца светлых лiхтароў.
Журавы вяртаюцца да дому
Колькi странаў бачылi яны.
Але ж там застацца анiкому
Не параяць птушкi без маны.
Бiблii радкi я успамiнаю
«Трэба помнiць дом свой i сям'ю»
Божы раб, цябе я паважаю,
Хоць у жыццi бязбожнiкам слыю.
Журавы вяртаюцца да дому
Колькi странаў бачылi яны,
Але ж там застацца анiкому
Не параяць птушкi без маны
Колькi нам адмерана «АДТУЛЬ»
Будзем жыць надзеяй i каханнем.
Мы жывем, i будзем жыць пакуль
Журавы зляцяць на развiтанне.
Журавы вяртаюцца да дому
Колькi странаў бачылi яны
Але ж там застацца анiкому
Не параяць птушкi без маны.
Свидетельство о публикации №107011801458
Анатолий Либеров 17.08.2018 15:29 Заявить о нарушении