Бярозы
Да бялявых пяшчотных бяроз.
Ты ж такая яшчэ маладая -
Каб было гэта ўсё неўсур'ёз.
Неўсур'ёз каб былі твае слёзы,
Каб каханне сапраўдным было.
Прытуліся, дачка, да бярозы,
Забярэ яна гора тваё.
Адкажы ж ты, бяроза, дзяўчыне,
Што прыедзе каханы дамоў,
Не прыкмеціць, як пройдуць гадзіны
І ўбачыць яна яго зноў.
Адкажы, што вяселле згуляем
Як прыедзе са службы салдат.
Да вясны хай дачушка чакае-
Скора прыйдзе блакітны ўжо март.
Ён жа піша ў кожнай паштоўцы,
Што кахае яе як раней.
Прытуліся, дачка, да бярозы,
Прытуліся, дачушка, мацней.
Бо бяроза, як маці, пачуе
Усю болю і крыўды твае,
І, як маці, цябе пацалуе,
І, як маці, адкажа табе.
Это моё первое стихотворение на белорусском языке, пожалуйста, не судите строго.
Свидетельство о публикации №106112302719