АП

(аўтарски пераклад верша "АП-ОП" на беларускую мову)

АПёк, АПельсіны, спазненні –
файныя думкі вясновыя.
АПадкі майго разумення
зліваюцца ў вершыкі новыя.

АПорт на мяжы падсвядомасці –
цягнуцца рукі раслінамі.
мае АПраўданні-АПовесці
крывавымі стануць гадзінамі.

навокал АПілкі-сенсацыі
дзіўна лунаюць прывідамі.
ты ставіш на сігналізацыю
натхненне маё надабітае.

кіпучым плюхаю норавам,
стогнуць надзеі пад мінамі.
ты стала нябожчыцай!..
ЗДО-РА-ВА!!!
закусім журбу АПельсінамі...


Рецензии