Пошукi мяне

Тэлефануй. Магчыма нешта атрымаецца.
Я не падобны да вялікага Мак-Дака.
Мая прыватнасць абыякава ўспрымаецца,
як змест абставін, карыстаемых са смакам.

Я пэўны сэнс тваёй раз’юшанай рамантыкі.
Ты не хавайся ад сябе па калідорах.
І нашы думкі – небяспечныя фанатыкі,
а душы хлусліва купляюцца за долар.

Шукай мяне, калі навокал стогнуць бурбалкі.
Мой слоўнік ведае твае сляпыя словы.
Ты адчуваеш свет пакрыўджанай рэспублікай,
мне не хапае для цябе лаяльнай мовы.

Магчыма, некалі свае ты знойдзеш грошыкі.
Нашто табе мой нумар і каардынаты?
Мяне да чорцікаў твае стамілі пошукі,
але ж ты зноў не можаш думаць без гарбаты.

Рыхтуй ліхтарык - і шпурляй наўкола хітрыкі.
Раптоўна прыйду я – ды нам не стане горача...
Ты не жадала сябрам быць у лёсе Дзмітрыя,
ты не схацела зоркай стаць у свеце Зорыча...


Рецензии