Вецер

Чамусьці вецер гойсаў думкай
і церабіў цярністы лёс,
цягнуўся ў гай па белых струнках
ды узвышаўся да нябёс.
А потым скрыгатаў пажарам
у бліскавіцах крышталя.
Чамусьці ветрам думкі, твары
здімае матухна-зямля.


Рецензии