Maмiн голас
Я прыеду у родны дом,
Калi там не чакаюць, знявераныя...
Радасць мамы ўзляцiць жаўруком:
— Я ж казала: прыедзе!
Я ж верыла!
Не прыехаў бы, — столькi спраў...
Не скупiцца жыццё на экзамены.
Не прыехаў бы, каб не знаў,
Што трывожыцца сэрца мамiна.
Хоць на міг у бярозавы двор,
Цішынёю світальнай атулены.
Хоць на міг да матулiных зор.
Хоць на міг да пяшчоты матулiнай.
Пад крыло трапяткiх засцярог,
Да жаданага цёплага берага
Клiча голас любвi i трывог:
— Я ж чакала, сыночак, я ж верыла...
Свидетельство о публикации №106110602058
Другі Ваш верш чытаю і другі раз не магу пакінуць моўчкі!
Хутка вярнуся! )) З сябрамі!
С Катерина 05.12.2006 05:03 Заявить о нарушении