Аб зiме
Як нам, зіма, цябе не хапае!
Бачна ў паветры пар ад дыхання.
Нават ў мароз сагравае каханне.
Бачыш – усё ў белым снезе навокал,
Ці не міраж гэта бачыцца воку?
Ўсё нібы зроблена з тысячы зор –
Хата, дарога ды, нават, забор.
Раніцай ўстанеш – на вокнах узоры:
Быццам бы ноччу мароз у дазоры.
Ходзіць і меціць сваі уладанні –
Казкі такое даюць апісанне.
Зімою быць асцярожней патрэбна –
Гэта, паверце, зусім не дарэмна.
Нават у гэтую пору дарослы
Болей разважлівы, болей сур’ёзны.
Толькі ўсё гэта доўга не будзе –
Заўтра растае, хутка забудзем.
Час я прадоўжыць гэты жадаю,
Аднак разумею – так не бывае:
Будзе ўсё так, як павінна стварыцца,
Нам застаецца толькі мірыцца.
Ведаю толькі – памятаць трэба:
Ўсё, што бывае – тое патрэбна!
17.02-06.03.2005 г.
Свидетельство о публикации №106102800868