За Радзiму

Я – беларус! Я гэтым ганаруся,
Хай і невелькі вопыт у мяне.
Таму жыву я ў роднай Беларусі,
Заўсёды тута буду жыць. Але

Я ведаю, што далей так не будзе,
Што трэба штосьці нам змяніць.
Я к вам звяртаюся, народзе! –
Нам трэба справу велькую зрабіць.

Калі мы будзем так пакорна
На сваіх плечах лёс цягнуць,
Тады, паверце мне, павольна
Сабе ўсе гады будуць чуць.

Не! Трэба, браце, нам не дрыхнуць!
Нам трэба вочы падымаць.
Не трэба даць Радзіме знікнуць,
А трэба выйсце нам шукаць,

Бо нам ніхто не дапаможа,
А ворагі нажы вастраць!
Вы што не бачыце? Ах, Божа…
Краіну трэба ратаваць!

Я – беларус! Я гэтым ганаруся,
Хай і невелькі попыт у мяне.
Таму заўсёды буду жыць у Беларусі,
Змагацца буду за яе далей.
09.12.2003 г.


Рецензии