Зноу шурпатыя шыны падкiдваюць жоутае лiсьце
Я шукаю нагоду, шукаю прычыну для выйсьця
Гэтай восеньню неба наўмысна шарэе павольней
Гэтай восеньню дождж па-дзіцячы шалёна-свавольны
Гэтым пахам надыхацца нельга ніколі-ніколі
Я глытаю паветра майго безь цябе навакольля
Безвыходнасьцю выйсьцяў заблытваюць брудныя сьцежкі
Паміж днямі шырэюць асьлеплыя цемрай прамежкі
Мае новыя боты прамоклі наскрозь ад хлюпотаў
Прыстае да зямлі састарэлая ўвосень лістота
Гэтым ранкам узгадваюць сны пасажыры трамваяў
Гэтым разам ня разам з табою наноў паміраем
Свидетельство о публикации №106101900638