Максiм Багдановiч

Пад белым крылом сінявокай Радзімы,
У краіне, дзе золатам вабяць палі,
Дзе кожнае дрэва для вока найміла,
Калісьці цудоўныя людзі жылі.

Іх слова адно цуднай песняю грае,
І свет навакол пачынае святлець,
Іх рыфмы цудоўныя дух захапляюць,
Радкі іх чытаючы, хочацца пець.

Адным васільком сярод жоўтага збожжа
І ў нашыя дні захапляе людзей
Максім Багдановіч, хто песняй прыгожай
Ляціць над зямлёй, нібы промень надзей.

Зямля беларуская – маці паэта,
Дарыла яму свае кветкі палёў.
І ў вершах сваіх ён пісаў усё гэта.
І песня пад сонейкам чуецца зноў...
13.10.2006


Рецензии