Чарнобыль
Сінявокай і лясной, прыгожай,
Крылы распластаўшы, чорным буслам,
Хмарай чорнай праляцеў Чарнобыль.
І пажухлая трава не будзе
Больш звінець расою чыстай уранку,
Больш не будуць пеці песні людзі
Адвячоркам, уначы і зранку...
Гэта смерць прайшла сваёй касою,
Забірала душы з-за хваробы...
Чорным буслам, чорнай паласою
Ў жыццё людзей увайшоў Чарнобыль...
03.2006
Свидетельство о публикации №106100101863