На ростанях
Гразкi восеньскi шлях
Перарэжа дарога...
Гэтак будзе пасля.
Мне чакаць яго доўга.
Не чакаўшы, пайшоў.
Хлёстка бразнулi дзверы.
Дзе б нi быў, —
У любоў,
Як у Бога, я верыў.
Толькi вера тады
Не змянiла нiзвання:
Менш не стала нуды,
Больш не стала кахання.
Боль i крыўды сцярплю,
Праз туманы праб’юся...
А сказаць, што люблю,
Без любвi не рашуся...
Свидетельство о публикации №106092900443
Хопiць прыгожых вершау на сення. Да пабачэння, да сустрэчы, Леанiд Iванавiч.
Вершы 31.05.2014 15:12 Заявить о нарушении