Слова гэта гук цi проста рэха?..
Гэта голас? Літары ў лісце?
Слова – гэта мова чалавека.
Гэта ўсё, што бачыць ён, і ўсе.
Слова – гэта кропля неба,
Звон расы ўранку на траве,
Слова добрае – анёл крылаты белы,
Слова чыстае – крынічка, верабей.
Дык няхай жа словы будуць сонцам,
І вяселкай з вуснаў у людзей!
Хай жа словы будуць як аконцы,
І хай Свет становіцца дабрэй!
10.04.2006
Свидетельство о публикации №106092701641