Каханаму
У нашых марах і ў жыцці,
На сонцапёку, сярод лёду –
У бессмяротным пачуцці.
Ці я змагу забыцца, мілы,
На тыя вочы, гэты стан?
На рукі ласкавае сілы,
На твар прыгожы – не падман?
Хіба змагу забыцца, дружа,
На тыя словы ў цішыні
І на абдымкі, цепла, дужа,
На тую хвалю цеплыні?
Змагу ці я забыцца, сэрца,
На тое пачуццё твае,
Што памагала мне сагрэцца
Сярод зімовых маразоў?
Ці зможаш ты, юнак, забыцца
На мае вочы і мой стан?
На хвалі кос, што, як крыніцы,
Цяклі па плечах, нібы ў збан?
Каханне! Зможаш ты забыцца
На нас з тым добрым юнаком?
Ці зможаш хутка ты спыніцца,
Схавацца ў небе жаўруком?
Наўрад ці гэта будзе добра,
Бо я кахаю – ведай ты!
Так цёпла, шчыра, сціпла, шчодра
І з яркай зоркай дабраты!
09.03.2006
Свидетельство о публикации №106092201333