Роля знакау прыпынку у мове
Пра гукі ведаем і ведаем пра сказы,
Яны складаюць і будуюць мову.
Але так легка ўсе не можа быць адразу.
Напрыклад, скажам: “Лета пачалося”.
У гэтым сказе кропку я пастаўлю,
Ды ўраз (звярні ўвагу ты на гэта)
Апавядальным па характары ён стане.
Калі паставіць клічнік у гэтым сказе,
Дык заіскрыцца радасцю лісточак,
Бо кожным словам мы даем адказы:
“Вось бачыш, – скажам, – лета пачалося!”
Калі пытальнік хораша выводзім
У сшытку ручкаю старанна, акуратна,
То задаем пытанне мы пагодзе:
“Што, лета пачалося?” Усе выдатна.
А коска ў сказе – гэта больш сур’ёзна,
Бо з-за памылак сэнс змяняем сказа.
“Памілаваць нельга казніць скрозь слёзы” –
Такая найскладанейшая фраза.
Дык, значыць, коска жыцце вырашае.
А хто б падумаў, што ўсё так складана?
Двукроп’е – гэта ўжо другая справа,
Лягчэй нашмат, і да яго пашана.
Удакладненне, дапаўненне і прычыну
Калі ў часцы сказа сустракаем,
То не павінна быць а ні сумнення:
Двукроп’е тут упэўнена шукаем.
Наконт працяжніка, дык тут найбольш складана,
Бо правілаў усіх не пералічыш:
Калі ёсць вынік, хуткі, нечаканы,
Калі тут час, неадпаведнасць улічым.
А кропка з коскай ставіцца ў сказе,
Калі дзве часткі розныя па сэнсе,
Ці коскі дапаўняльныя ў іх разам,
Ці проста сказы розныя па змесце.
Усе правілы ў вершыку шукайце
І вырашайце, што патрэбна ставіць.
Аб акуратнасці і правільнасці дбайце,
Каб кожным словам чытача прывабіць.
А я хачу сказаць, што кожны сімвал
І кожны знак прыпынку ў нашай мове
З’яўляецца прыгожым і руплівым,
Каб перадаць пачуццяў нашых мора!
06.03.2006
Свидетельство о публикации №106092201290