Вечар зiмовы чаруе марозам...

Вечар зімовы чаруе марозам,
Шэпчуцца дрэвы прыснуўшы,
І ззяюць зоркі на небе, як слёзы.
Сумна, марозна і душна...

Снегам зрабіліся мары, надзеі.
Здаецца, што ўсё ператворыцца ў лёд.
Сумна мы ў неба з табой пагладзелі,
Быццам дарэмна жылі цэлы год,

Быццам сяброў і сям’і няма разам,
Быццам жывём мы адзны на ўвесь свет.
Слёзы бягуць – і ільдзінкі адразу...
Усе нашы слёзы – бясконцы Сусвет...

Гэта зіма ў злыя жарты гуляе
І правярае: хто моцны, хто не.
Кожнаму холад бакі прыпякае...
Мы не дадзім сваё сэрца зіме!
24.02.2006


Рецензии