Пакуты
Пакута за Радзіму і за кроў,
Што помнікам у вёсачцы стаіць,
Хатынь – імя... Пакуты за бацькоў
Маіх дзядоў, што былі на вайне,
Што кроў лілі, каб вызваліць Радзіму,
За тых, хто да апошняга свае
За волю аддаваў усе сілы!
Крывавай плямай возера кіпіць
З пакут і жаху, што вайна прынесла...
А вораг насміхаецца і кпіць,
Але нядоўга, бо Радзіма ўскрэсла:
Ізноў зазелянеліся палі,
Ізноў ільецца воля звонкай песняй!
Народ наш здолеў – мы перемаглі!
Дык “дзякуй” кажам вам ад сэрца!
15.02.06
Свидетельство о публикации №106092101639