Беларусь мая!

Беларусь мая –зорка на небе паўночным!
Тваю мову люблю, захапляюся ёй,
Твае косы-бярозы на стане дзявочым
Іліюцца празрыстай і светлай ракой...

Твае вочы, Радзіма, – азёры сусвету,
У іх промні гараць дабрыні і цяпла.
Мой народ беларускі, ты ведай пра гэта,
У цябе ёсць крыніца дабра і святла.

Твае словы, Радзіма, як кроплі дажджынак,
Што блішчаць пасля ліўню на тонкай траве,
Твае мары – нябёсы вясной без хмурынак,
Дзе для нас наша сонца, як песня, жыве!
03.2006


Рецензии