Твае словы, Радзiма, як кроплi дажджынак...
Тваю мову люблю, усміхаюся ёй,
Твае косы-бярозы на стане дзявочым
Іліюцца празрыстай танюткай ракой...
Твае вочы, Радзіма, – азёры сусвету,
У іх промень гарыць дабрыні, цеплыні,
Твой народ беларускі – агеньчыкі гэта,
Што гараць таямніча, быццам сонца, яны...
Я люблю цябе, маці майго ты маленства!
Я заўсёды жыву сваім сэрцам ў табе!
Прапяю пра цябе я на ўсё чалавецтва,
Каб народ не забыўся заўжды на цябе!
Твае словы, Радзіма, як кроплі дажджынак,
Што блішчаць пасля ліўню на тонкай траве,
Твае мары ёсць неба – зусім без хмурынак,
Бо крыштальна душа, усе думкі твае!
15.02.06
Свидетельство о публикации №106092101611