Пытанне ворагу

Людзі! Навошта вайну распачалі?
Нашто вам вайна, смерць і мора крыві?
Няўжо вы не чулі: нябёсы крычалі
І хмары крывавыя з болю плылі?

Нашто вам багацце за кошт смерці іншых?
Навошта вам кроў ад пакут на зямлі?
Няўжо вы не чулі малітваў забітых?
Няўжо тых пакут адхіліць не маглі?

Не, гэта не так! Вы ўсё бачылі добра,
Але не змаглі запыніць ход вайны!
А колькі начэй чулі водгукі гора
І рэха паўсюль на зямлі ад вайны!

Але наш народ усё ж выйшаў на поле,
Змаглі моцы ўсе аб’яднаць у адно,
Каб больш не стагнала краіна ад болю,
Каб сонца ўзнялося, рассеяла змрок!

Цяпер Перамога на небе заўсёды,
І мірна аблокі па небе плывуць...
Аднак жа ў Хатыні тры белых бярозы,
Чацвертая – попел... А людзі жывуць...
Студзень 2006
 


Рецензии