Чырвоны Касцёл
Гэтых шэрых, і шумных, і важных,
Стаіць хмура адна капліца,
Ці касцёл, як усюды кажуць.
Ён стаіць, нібы полымя веры,
Што ў кожным жыве чалавеку.
І адчынены кожнаму дзверы
Ў касцёл гэты людзям спрадвеку.
І касцёл стаіць, непарушны,
У ім – святыя мары й ахвяры,
І прахожым усім нязручна,
Не ў касцёле бо іхнія мары...
Святы храм ад Сымона й Алены
Назірае за горадам Мінскам,
Ён жывы, ён святы і сумленны –
Для людзей усіх толькі капліца...
Непарушныя гэтыя вежы,
Бо крыжы на іх свята паўсталі,
А крыжы – гэта сімвал веры,
Што яны для сябе абралі.
І крывава-чырвоныя сцены
Як успамін аб балючым мінулым...
Чую сцен гэтых шэпт малебны–
Гэты шэпт у сабе адчую.
Час праходзіць, Касцёл Чырвоны
Стаіць плямай на карце Мінска,
Бо ён верай для нас нарачоны –
Для мяне ён не проста капліца...
2005
Свидетельство о публикации №106092001049