Вось мой край! Гэта зелле лугоу, што бясконцы...

Вось мой край! Гэта зелле лугоў, што бясконцы,
Даль без краю, дзе дрэвы гудуць і гудуць.
І блакіты азёр, што, нібыта аконцы,
Адлюстроўваюць неба, дзе зоркі жывуць.

Гэта край, дзе, як золата, вырасла збожжа,
Дзе аблокі, нібы караблі,
Дзе не можа быць месца вар’яцтву, бязбожжу,
Бо тут радасць і шчасце жывуць і жылі.

Родны край, нібы храм, устае прад вачыма,
Ён, як казка, якую нам разам тварыць.
Родны край не любіць немагчыма!
І мы любім яго, і мы будзем любіць!
2006


Рецензии