Я чытаю радкi знакамiтых паэтау...
Шмат аповесцяў, твораў і п’ес іх рукі,
І спрабую пісаць свае вершы пра гэта,
Пра жыццё і пра мары сумленнай душы.
Вось мо край! Гэта зелле лугоў, што бясконцы,
Што заўсёды без краю – бягуць і бягуць;
І блакіт усіх рэк, што нібыта аконцы,
Адлюстроўваюць неба, хаваючы муць.
Гэта край, дзе як золата, вырасла збожжа,
Дзе аблокі, нібы караблі,
Дзе не можа быць ме6сца вар’яцтву, бязбожжу –
Толькі радасць тут можна дарыць.
Цэлы край наш малюнкам устае прад вачыма,
Гэта казка, у якой мы жывём.
Ну скажыце вы лепш, дык няўжо немагчыма
Гэты край палюбіць так як ёсць?..
12.2005
Свидетельство о публикации №106091901102