Водгук на камедыю Хто смяецца апошнiм

Ты і я чалавек,
Нам жыццё даецца –
Пражываем мы свой век
Хто як давядзецца.

Хтосьці робіць дзень і ноч,
Вучыць, вывучае,
Усё жыццё ідзе наўзбоч,
Ды ўсім дапамагае.

Хтосьці шляхам праз сяброў
Або праз знаемых
Стане ўраз гаспадаром
Над усім маёмым.

А вось ведаў ды й няма –
Не хацеў вучыцца.
Ты спытайся: “Два на два?”
Ён адкажа: “Трыццаць!”

Вось так і жывем усе:
Хто як давядзецца –
Хтосьці робіць пакрысе,
А хто ўраз збярэцца.
12.2005


Рецензии