Жыццё даецца кожнаму з душою...
Але даецца толькі раз.
Жывем мы радасна і горка, як парою
Задумліва ўзыходзім на Парнас.
І кожны з нас паэт у гэты момант,
І кожны піша так, як чуе сам.
У душы паэта зараз толькі гоман
З надзеяй ды і з думкай напалам.
Чаму жыву і да чаго імкнуся?
Што можна пажадаць у гэты дзень?
Жадаю, как народ мой ды й прачнуўся
І быў магутным, а не быў як цень.
Жадаю я, каб дзеці-беларусы,
Прыгожа і нязмушана зусім,
Загаманілі мовай Беларусі –
І стане легка у жыцці сваім.
2005
Свидетельство о публикации №106091901061