Водгук на паэму Сымон-музыка
Іх пачуццё – то больш, чым Божы дар.
Каханне іх – то частка ад прастору,
І кожны свайму сэрцу гаспадар.
Сымон-музыка – хлопец несапраўдны,
Ён проста думка, што стварыў паэт,
Але змагар дабра, змагар за праўду.
Ён абышоў, пабачыў белы свет.
Яго жыццё, нібы няшчасцяў хмара,
Усё нарастала, і прайшлі дажджы.
І шчасця ў жыцці было так мала,
Але ён гэты момант перажыў.
І ён прайшоў бар’ер, што быў няшчасцем,
Прайшоў дастойна, не сагнуўшы стан.
Яго іскра музыкі не пагасне
І будзе вечна жыць, бо не падман.
І, прачытаўшы гэты твор цікавы,
Я зразумела, што значыць “шэдэўр”,
У гэтым творы талент ёсць яскравы,
Ён, нібы вогнішча ў душы, як звона спеў!
2005
Свидетельство о публикации №106091801173