Верш
Па лістку ціхі вальс,
I напевам павольным
Усмехаецца восень.
Мяккім, легкім, густым
Атрымаецца верш,
I ўсіюмняць яго
Ў час зімовых марозаў.
Хай агенчык гарыць
На лістоце асенняй,
Па мясцінах маіх
Размятае пажар.
Можа, у зімку,
Калі завіруха завые,
Ад успаміну аб ім
Будзе цёпла ўсім нам.
Хай аловак танцуе,
I стомы не ведае,
Бо, напэўна, патрэбен
Будзе той верш,
Які зараз яшчэ,
Ніхто і не ведае.
Але потым. напэўна.
Будуць ведаць усе!
Свидетельство о публикации №106091600248