Лес

Пра лес нямала вершаў склалі,
Нямала песень спета пра яго.
Я шмат звяроў у лесе тым спаткала
І захацела скласці верш свой пра звяроў.

Вавёрачка, нібы агеньчык у лесе,
Той шпаркі працавіты камячок.
Яна нібыта гаспадарка на Палессі
І можа нават скокнуць на плячо.

А вось і заяц, што касым завецца.
І цяжкі лёс яго, бо жыцце без сяброў:
То ад лісы, то ад ваўка ўвярнецца.
Адзін ён, бедны, сярод усіх звяроў.

Марозна трохі, у лесе снег і холад.
І толькі медзвядзям цяплей за ўсіх,
Бо спяць яны зімою ў бярлозе,
За лета нагуляўшы тоўсты мех.

І вожыкі зімой адпачываюць...
Глядзіш – і быццам сціхла раптам усё.
Вось вецер снег падыме...завывае...
Гуляе ў забаўкі з тым снегам, як дзіцё!

Цікава, таямніча ў гэтым лесе,
Адпачываеш, назіраючы за ўсім.
Як добра, што ў нас ёсць яно, Палессе,
Звяроў усіх царства, каралеўства іх!
2005


Рецензии