Хлеб

Хлеб, як вядома, усяму галава
У працы, ў жыцці і ў хаце.
Лёгкага хлеба, вядома, няма,
Бо сілай здабыты і працай.

І прыказак, прытчаў нямала было
Народам расказаных дзецям,
Як дадавала ў дарозе яно
Шмат сіл чалавеку ў свеце.

Павагу шаноўнаму хлебу аддаць
Павінен з нас кожны зямлянін.
На хлебе жыве, неабходна сказаць,
Не толькі звычайны сялянін.

І з прытчаў павінны мы ўзяць для сябе,
Што хата без хлеба – не хата.
І жыць, не зважаючы, хлеб, на цябе
Нам нельга, бо ты ёсць багацце.

І з гэтых прыгожых ўсхваляльных радкоў
Мы хлеб да сябе прыбліжаем,
І з тых залацістых ў зямлі каласкоў
Мы, хлеб, пра цябе ўспамінаем!
2005


Рецензии