Радзiма

Краіны роднай шумныя прасторы,
Прыроды зіхаценне на зары –
Я памятаю ўсё: і тыя зоры,
Што паўставалі марамі ўначы.

Ніхто не заўважае прыгажосці,
Якою поўніцца усё наша жыццё,
І тое ззянне сонца з весялосцю,
Што кожны дзень асветліць раптам ўсё.

А я вось захапляюся цудамі,
Што напаўняюць Беларусь. І кожны крок,
Ступіўшы, быццам хмарка, над палямі,
Здаецца крокам у жыццё само.

Я вам, сябры, скажу, што ўсё павінны
Цаніць і берагчы так, што ёсць моц,
Таму што ў нас адзіны край – Радзіма,
Любіць яе павінны мы да слёз!
2005


Рецензии