Вяснянка, цi сучасны погляд на гуканне вясны
Мне вясну гукаці? Ге!
Ды з-пад пульхнай коўдры, з ложка
Зноў яе падняці? Ге!
Мне падняці ды правесці
Скрозь вакон свет шэры – ге!
Каб прагнаць ды каб адвесці
Змрок увесь заімшэлы. Ге!
Ды на дах пад небасхілам
Раніцой пайду я. Ге!
Дзьмухну з сонейка я пылам,
Неба размалюю. Ге!
Потым запалю пялёсткі
На пліце я з газам. Ге!
Карагод там з ценем хвосткі
Павяду я разам. Ге!
Птушак з хлебы на галінкі
Ад вярбы павешу. Ге!
У чэрствы ком упляту травінкі –
Зелені дэпешу. Ге!
Сакавік, цяпла як сведку,
У госці заклікаю. Ге!
Першую, як промень, кветку
З попелу чакаю. Ге!
Як спакусу вЕсну чую,
Сэрца на далоні. Ге!
Вецер сціпла нас віншуе
Подыхам на скроні. Ге!
І, як птушкі, прылятаюць
З выраю аблокі. Ге!
З бруду ручаі вітаюць
Ды бягуць наўцёкі. Ге!
Ты прыходзь вясна-матуля
У светлы дзень да люду. Ге!
Сёння зноў цябе буджу я,
Бо шчаслівай буду! Ге!
Свидетельство о публикации №106082500201