Той ночы яшчэ да лiха
Хадзем у пусты пакой,
Дзе я дакрануся ціха
Да вуснаў тваіх рукой.
Нічога казаць ня будзем,
Пакуль не надыдзе час.
Замкнёмся знутры. І людзі
Ніколі ня знойдуць нас.
Мы будзем рабіць темна,
Што бог не дазволіў нам.
І мне, і табе прыемна
Грашыць, хоць і напалам.
Затым асьцярожна ноччу
Мы ўключым на кухні газ.
І нават калі захочуць,
Анёлы ня знойдуць нас.
Свидетельство о публикации №106082301748
Валерий Слышь 23.08.2006 16:28 Заявить о нарушении