Спатканне праз час
У лютым.
Калі сонца нябачна звонку,
А палеткам, у лёд закутым,
Сніцца травень і пах рамонкаў...
Я сустрэну цябе
Аднойчы
На ўзбярэжжы сівога мора,
Куды нельга патрапіць двойчы:
Там адбіткі змывае прастора...
Я сустрэну цябе
Ў тым часе,
Што сплывае пад плёскат хваляў,
Дзе лунае ў нудзе і страсе
Адгалоссе апошніх баляў...
Я сустрэну цябе
Знянацку.
Можа, сёлета, мо, праз стагоддзе...
Разаб’ю тваё сэрца, бы цацку:
Нагуляўся, мой мілы, ды й годзе.
Зараз, летам, гарачай парою
Я пакіну жніво некранутым...
Ведай, вер – я сустрэнусь з табою.
Дачакайся мяне.
У лютым.
8.08.2006
Свидетельство о публикации №106081700072