На малой радзiме
Трава найбольш гаючая расце,
І на Купалле,
Быццам знічка ўпала, -
Найпрыгажэй тут папараць цвіце.
І сонца тут ярчэй і поўня свеціць,
І бліскавіц бліжэй няма чым тут.
Спакон найдаражэйшы у Сусвеце,
Асвечаны дажджом, бацькоўскі кут.
І тут найсаладзейшыя суніцы,
І тут найлагаднейшая рака.
Ў мяне ў старонцы роднай не сініца,
А журавель калодезьны ў руках.
З паклонам ён і днём дастане зорку,
Што для мяне за пазухай трымаў.
Аднак жа і такой рабіны горкай
Нідзе на белым свеце больш няма.
Як да сябе, вяртанне я святкую.
Мне босым, як малому, добра йсці.
І найдаўжэй зязюлька тут кукуе, -
Нідзе такой зычлівай не знайсці...
Свидетельство о публикации №106081201142