Радашковiчы
Легенда
Жыў кaлicьцi князь вяльможны
I была ў яго дачка.
Быў ён моцны i набожны –
Без запалу i сучка.
Ды бяда заўжды раптоуна
На плечы скача, нiбы рысь...
Усе ў зямным жыццi ўмоўна,
Аднак бядзе не мовiш – брысь!
Захварэла радасць вока:
Ляжыць бялюткая, бы снег,
Князь, узрушаны глыбока,
Прымае ycix, хто бы нi бег.
Лекар, знахар цi ведзьмарка –
Хто б ня быў - хутчэй уваходзь!
Панiч, рыбак або кухарка -
Памажы табе Гасподзь.
Ды дарэмна ўсё,зшкае
Дзень пры днi, нiбы раса:
Свечкай позiрк затухае,
Незаплецена каса.
Усе рашылi - памiрае,
Не адгошш ужо канец...
Ад чаго - нiкто не знае,-
Мабыць толькi сам Айцец.
Ды аднойчы на свiтанш
У палац наведаўся юнак.
Князь, згубiўшы спадзяваннi,
Спытау панура: "Ты - рыбак?"
"Не, я - лекар, ясны пане,
Iду князёўну ратаваць.
Мая навука не падмане"...
Яго ўпycцiлi, стаў шаптаць.
I, о цуд! Адкрыла вочы,
Уздыхнула, ажыла...
А ён мовiў: "Пасля ночы
Прынясу вады ад зла".
Налiлiся сокам шчочкi,
Усмiхнулася бацькам...
Юнак адразу пасля ночкi
Зноу прыйшоў i - поiць сам.
Адзiн глыток yлiў ёй сiлы,
Другi i трэцi - моц душы:
Як дагэтуль свет стаў мiлы,
Дзяўчына ж - хоць партрэт пiшы!
Ён, вядома ж, закахаўся,
Князёўна-кветка - у яго,
Князь зiрнуў i здагадаўся,
Абняў, як сына сваяго.
Ад шчасця плача яе мацi,
Людзям загадвае гуляць,
Для ix замак будавацi,
На вяселлi баляваць.
Вельмi хутка на гарышчы
Гожы замак збудавал!,
3 таго часу паселiшча
Радашковiчы назвалi.
1998
Свидетельство о публикации №106080601187