Сам
А глядзіце ўжо які
Самастойны!
Корміш:
- Сам!
Адзяваеш:
- Сам з вусам!
Ўвесь у бацьку не інакш –
Сам свядомы хлопчык наш
Забаўляецца падчас
На самоце і без нас!..
...Я і сам не самалюб,
Ка б не быў ім сын – малю,
Каб таксама чулым быў,
Самабытным,
Каб любіў
І бярог яго сам Бог!
Каб і сын усклікнуць мог
За гадоў гарамі там,
Стаўшы гордым бацькам сам:
- Вось пацеха: два гадкі –
А глядзіце ўжо які
Самастойны!..
Свидетельство о публикации №106080501423