Ой, рана на Iвана

Сон змялеў глыбокі
 у мяне
Рана на Івана
Паглядзеў я:
Сёння, можа, будзе як раней? –
Неба зацяплілася надзеяй.

Рана на Івана
Праз палі
Вочы у мінуўшчыне купаю:
Як сябе абрадаваць маглі
Некалі
 абрадамі Купалля!

Дрэва урачыстасці было
Ў гэтулькі абхватаў карагоду!
Як жа ля кастроў цвіло сяло
Папараць-усмешкамі!..

Праз годы
Як маглі мы гэта спапяліць,
Чым вякамі прадзеды свячалі?!

...Рана на Івана мне смыліць,
Ой, смыліць трава іван-адчаю!

1981


Рецензии