Кастусь Езавiтау

Кастусь Езавітаў
Са мной прывітаўся:
- Дзень добры, паэце!
Ну як вы жывеце?
Такіх перамен прычакалі ў Сусвеце.
А ў краі вось гэтым,
Куды я дастаўся
Праз годы
З нагоды свайго юбілею? –
Душа замірае –
Як гляну наўкола!
Не трэба мне
Шмат фіміяму з ялеем, -
Скажыце:
Тут ёсць беларускія школы?
Скажыце:
Тут ёсць патрыёты Айчыны,
Хто ахрышчаны так
Бліскавіцаю блізкай,
Хто імкнецца –
Ў грудзях з Каліноўскага іскрай?
Без іх Беларусі уздым не магчымы.
Аб тым я прашу ўсё
Магутнага Бога,
Каб быў справядлівы да ўсіх,
Хоць і строгі,
Каб церні прыбраў
З адраджэнцаў дарогі,
Каб ім не прыйшлося
Прайсці праз астрогі!..


Рецензии