Мой крыжык

Нацельны крыжык свой
Я сэрцам адчуваю.
Нагрудны крыжык мой
Мне сэрца сагравае.

Абняўшы ланцужком,
Мяне аберагае
Ад сiлы злой,
Што зноў
Ўпiраецца рагамi...

З тым крыжыкам святым
Жыве ўва мне святое...
Мой крыжык залаты.
I, сэрца, будзь такое!..

Хiстаецца парой
Зямелька пад нагамi...
Мне крыжык гэты
Мой
Крыж несцi памагае...


Рецензии