На Кургане славы Адама Мiцкевiча

Я падняўся на гэты Курган –
Над будзённасцю шэрай прыўзняўся,
Са святочнасцю болей спазнаўся
І да Бога прыблізіўся там.

І далёка мне стала відно.
І я ўбачыў праз вёрсты з гадамі
Як дарог беларускіх радно
Ў свет вялікі выводзіць Адама.

Вось ідзе ён складаючы верш,
Лёс якога выдатна складзецца.
Пакідаючы вотчыну, перш
Трэба ў Свіцязь яму паглядзецца.

З гаю птушак даносіцца гам.
Ўслед глядзіць яму вёска Завоссе...

...Быццам птах той высока узнёсся,
Я падняўся на гэты Курган.


Рецензии