Iмя
З дарогі не звернеш,
Бо верыш:
Імя сваё добрае
Вернеш.
Ў імя знакамітых –
Бязвінна забітых,
Ў імя безымянных –
Ва ўпор расстраляных.
Ў імя свайго бацькі,
Ў імя свайго сына
Твой дух не пакіне
Цябе злой часінай.
Інакш бы даўно
І душа адляцела,
Часовы прытулак
Пакінуўшы, -
Цела.
Імя сваё –
Чэснае слова –
Падымеш –
Ад бруду паклёпнага
Потам адмыеш.
І хросная маці твая –
Навальніца
Паможа табе
І сястрыца крыніца.
А жыць рызыкоўна
Ты будзеш да скону:
Змагацца з няпраўдай,
Што імем закону
Асуджана
Імем закону
Прыроды
Любві да жанчыны,
Айчыны,
Народа!
Свидетельство о публикации №106080101812