Няхай бяроза...
Ля роднай хаты кропляў нам адлічыць,
Што для бяссоння,
Каб пачулі мы
Як нас зажуравелым небам
клічуць
Дадому нашы маці, -
Каб часцей
І ўдзячней мы краналіся з гадамі,
Што нас расцілі, рук матуль – цяпліц
І у святліцы воч іх заглядалі,
Грахі нам назаўсёды адпусціць
Сваім паглядам просячы, магчыма,
Каб мамы да сустрэчы з намі
дні,
Як кроплі валяр’янкі не лічылі.
І потым дачакаўшыся і
зноў
Праводзячы, -
ў адчаі не сціскалі,
А у дарогу мамы лёгка нас
Так лёгка, як грахі нам, адпускалі...
Свидетельство о публикации №106080101765